правінцыя Канады From Wikipedia, the free encyclopedia
Квебе́к (фр.: Québec) — адна з правінцый Канады. Мяжуе з правінцыяй Ньюфаўндленд і Лабрадор на паўднёвым усходзе, з правінцыяй Нью-Брансуік на ўсходзе, з ЗША на поўдні і правінцыяй Антарыа на захадзе. Гэта адзіная правінцыя Канады, дзе афіцыйнай мовай з’яўляецца выключна французская.
фр.: Québec | |||
---|---|---|---|
— Правінцыя Канады — | |||
«Я памятаю» | |||
Краіна | Канада | ||
Сталіца | Квебек | ||
Найбуйнейшы горад | Манрэаль | ||
Насельніцтва (01.07.2010) | 7 907 375 чал.[1] (2-е месца) | ||
• працэнт ад насельніцтва Канады — 23,2% | |||
Шчыльнасць | 5,13 чал/км² | ||
Афіцыйная мова | французская | ||
плошча | 1 542 056 км²[2] (2-е месца) | ||
• працэнт ад плошчы Канады — 15,4% • плошча сушы — 1 365 128 км² (88,5%) • плошча вады — 176 928 км² (11,5%) |
|||
Вышыні • найвышэйшы пункт |
Д'Ібервіль[3] (1652 м) |
||
Канадская канфедэрацыя | з 1 ліпеня 1867 (1-е месца) | ||
Ранейшыя імёны |
Верхняя Канада Канада Усход |
||
Лейтэнант-губернатар | Мішэль Даён | ||
Прэм'ер-міністр | Франсуа Лего | ||
ВРП (2009) ВРП на душу насельніцтва |
303 747[4][5] млн C$ (2-е месца) 38 595 C$ |
||
Часавы пояс | UTC-5 | ||
Паштовы індэкс | QC | ||
Код ISO 3166-2 | CA-QC | ||
Катэгорыя на Вікісховішчы | Québec | ||
Афіцыйны сайт | |||
Профіль на СтатКане | |||
Квебек на карце Канады |
|||
|
Тэрыторыя Квебека складае 1 542 056 км².
Сталіца правінцыі — г. Квебек (насельніцтва 491 тыс.). Найвялікшы горад — Манрэаль (насельніцтва 1 621 тыс.).
Астравы Квебека: Мадлен (архіпелаг), Антыкосты.
Правінцыя Квебек была ўтворана на змену Ніжняй Канадзе ў 1867 годзе. Падчас сусветных войнаў гарады Квебека станавіліся цэнтрамі выступленняў супраць прызыву. У 1960-х глыбокія эканамічныя і сацыяльныя пераўтварэнні («Ціхая рэвалюцыя») выклікалі рост франкаканадскага сепаратызму. Квебекскія нацыяналісты праводзілі акцыі, у тым ліку тэрарыстычныя. Былі ініцыяваны два рэферэндумы (1980 і 1995), і ў выніку другога з іх Квебек быў на самай мяжы незалежнасці (49,6 % за). З таго часу хваля сепаратызму суцішылася.
У 2006 насельніцтва Квебека складала 7,5 мільёнаў жыхароў.
У 2001 французская мова з’яўлялася роднай у 82 % жыхароў Квебека, англійская мова ў 8 %, італьянская ў 5 %, арабская ў 3 %.
Паводле рэлігіі, 90,2 % жыхароў Квебека — хрысціяне, 1,5 % — мусульмане, 1,2 % — іўдзеі. 7,1 % не маюць рэлігіі.
Галава квебекскага ўрада — Прэм’ер-міністр Жан Шарэ. Ён з’яўляецца лідарам кіруючай Ліберальнай партыі Квебека, якая мае бальшыню пасад у Нацыянальным сходзе правінцыі.
Лейтэнант-губернатар Квебека — П'ер Дзюшэн, які прадстаўляе ў правінцыі караля Канады Карла III.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.