венгерскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Э́рнё Ге́рэ (венг.: Gerő Ernő, уродж. Эрнё Зінгер (венг.: Ernő Singer; 8 ліпеня 1891, Трэбушоўцы — 12 сакавіка 1980, Будапешт) — венгерскі палітычны дзеяч.
Эрнё Герэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
венг.: Gerő Ernő | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | József Gábor[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | József Györe[d] | ||||||
Пераемнік | László Piros[d] | ||||||
Нараджэнне |
8 ліпеня 1898[1][2]
|
||||||
Смерць |
12 сакавіка 1980[1][3][…] (81 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | венг.: Singer Ernő | ||||||
Жонка | Erzsébet Fazekas[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. З 1918 года — член Камуністычнай партыі Венгрыі (КПВ). Пасля разгрому Венгерскай савецкай рэспублікі ў 1919 годзе збег у Вену. Жыў у Маскве з 1923 года і іграў вядучую ролю ў апараце Камуністычнага інтэрнацыянала. Знаходзіўся ў Іспаніі ў час Грамадзянскай вайны. Выступаў палітычным дарадцам Нацыянальнага камітэта «Свабодная Германія».
З 26 студзеня па 11 мая 1945 года — член Найвышэйшага Нацыянальнага савета. Пры дыктатуры Мацьяша Ракашы, якая шмат у чым капіявала сталінскі рэжым у СССР, быў членам Палітбюро Цэнтральнага Камітэта ВПП, займаў пасады міністра фінансаў і міністра ўнутраных спраў.
З 21 ліпеня па 25 кастрычніка 1956 года займаў пост Генеральнага сакратара ЦК ВПП, да моманту яе фактычнага распаду і ўтварэнні на яе базе ВСРП. Лічыцца, што калі б Янаш Кадар ці Імрэ Надзь замяніў Мацьяша Ракашы ў ліпені 1956 года замест Эрнё Геры, венгерскай рэвалюцыі можна было б пазбегнуць[5].
Пасля сваёй адстаўкі падчас Венгерскага паўстання 1956 г., збег у СССР. У 1961 годзе вярнуўся ў Будапешт, за ўдзел у масавых рэпрэсіях быў выключаны з партыі. Працаваў перакладчыкам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.