Эрд (Венгрыя)
горад у Венгрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Венгрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрд (венг.: Érd, ням.: Hanselbeck, харв.: Andzabeg) — горад у цэнтральнай частцы Венгрыі, у медзье Пешт. Уваходзіць у агламерацыю Вялікага Будапешта. Насельніцтва — 63 294[1] чалавек (на 1 студзеня 2014 г.).
Горад
Эрд
Érd
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны за 20 кіламетраў на паўднёвы захад ад цэнтра Будапешта і за 5 кіламетраў ад паўднёва-заходніх раёнаў венгерскай сталіцы. Эрд — вялікі чыгуначны і аўтамабільны вузел, дарогі вядуць да Будапешта, на паўднёвы захад, у кірунку да Секешфехервара і Балатана і на поўдзень — у кірунку да Печа. Час у дарозе на цягніку ад Будапешта — 20 хвілін ад вакзала Келенфельд і 30 хвілін ад вакзала Дэлі.
Вобласць населена з дагістарычных часоў. Археалагічныя раскопкі пацвердзілі існаванне паселішча на месцы Эрда прынамсі 50 000 гадоў таму.
Упершыню пад назвай Эрд горад згадваецца ў дакументах у 1243 годзе. Назва горада мае венгерскую этымалогію і паходзіць або ад слова венг.: erdő (лес), або ад венг.: ér (струмень).
У перыяд з 1543 па 1684 год Эрд належаў Асманскай імперыі. Туркі пабудавалі тут умацаваны замак і мячэць. У перыяд турэцкага валадарства горад насіў назву Хамзабег.
У XVIII—XIX стст. горад хутка рос, застаючыся аднак пераважна цэнтрам сельскагаспадарчага рэгіёна. Новыя прамысловыя прадпрыемствы тут з'явіліся толькі ў 70-х гадах XX стагоддзя. У 1990-я гады Эрд стаў самым горад з самым хуткім ростам у краіне, з-за адносна спрыяльнай эканамічнай сітуацыі ў горадзе, у той час, як многія венгерскія рэгіёны перажывалі цяжкі крызіс. Хуткі рост насельніцтва горада працягваецца і ў нашы дні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.