Электронная канфігурацыя — формула размяшчэння электронаў па розных электронных абалонках атама хімічнага элементу або малекулы. Электронная канфігурацыя звычайна запісваецца для атамаў ў іх асноўным стане. Для вызначэння электроннай канфігурацыі элемента існуюць наступныя правілы:

  1. Прынцып запаўнення. Згодна з прынцыпам запаўнення, электроны ў асноўным стане атама запаўняюць арбіталь у паслядоўнасці павышэння арбітальных энергетычных узроўняў. Ніжэйшыя па энергіі арбіталі заўсёды запаўняюцца першымі.
  2. Прынцып забароны Паўлі. Паводле гэтага прынцыпу, на кожную арбіталь можа прыходзіцца не больш за два электроны і толькі ў тым выпадку, калі яны маюць супрацьлеглыя спіны.[1]
  3. Правіла Хунда. Паводле гэтага правіла, запаўненне арбіталей адной падабалонкі пачынаецца адзінкавымі электронамі з паралельнымі (аднолькавымі па знаку) спінамі, і толькі пасля таго, як адзінкавыя электроны зоймуць ўсе арбіталі, можа адбывацца канчатковае запаўненне арбіталей парамі электронаў з супрацьлеглымі спінамі.[2]
Thumb
Атамныя і малекулярныя арбіталі

З пункту гледжання квантавай механікі электронная канфігурацыя - гэта поўны пералік аднаэлектронных хвалевых функцый, з якіх з дастатковай ступенню дакладнасці можна скласці поўную хвалевую функцыю атама (у набліжэнні самаўзгодненая поля).

Расшыфроўка электроннай канфігурацыі

Па гістарычных прычынах у формуле электроннай канфігурацыі квантавы лік запісваецца лацінскай літарай. Стан атама пры пазначаецца літарай , і далей па алфавіту. Злева ад ліку пішуць лік , а зверху ад ліку - лік электронаў у стане з дадзенымі і . Напрыклад

адпавядае двум электронам ў стане з , . З-за практычнай выгады (гл. Правіла Клячкоўскага) у поўнай формуле электроннай канфігурацыі тэрмы пішуць у парадку ўзрастання квантавага ліку , а затым квантавага ліку , напрыклад . Часам запіс формулы скарачаюць да , т. з. апускаюць лік там, дзе яго можна адгадаць з правіла упарадкавання тэрмаў.

Зноскі

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.