![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/El_Kazovszkij_%2528Frankl_Aliona_fot%25C3%25B3ja%2529.jpg/640px-El_Kazovszkij_%2528Frankl_Aliona_fot%25C3%25B3ja%2529.jpg&w=640&q=50)
Эл Казоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эл Казоўскі (венг.: El Kazovsky; 13 ліпеня 1948, Ленінград — 21 ліпеня 2008, Будапешт) — венгерскі мастак рускага паходжання, адзін з самых выбітных сучасных венгерскіх творцаў.
Эл Казоўскі | |
---|---|
венг.: El Kazovszkij | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Алена Казлоўская |
Дата нараджэння | 13 ліпеня 1948(1948-07-13) |
Месца нараджэння | Ленінград |
Дата смерці | 21 ліпеня 2008(2008-07-21) (60 гадоў) |
Месца смерці | Будапешт |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дзеяч мастацтваў, мастак, перформер, паэт, графік |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | трансавангард |
Узнагароды | |
![]() |
Эл нарадзіўся ў Ленінградзе як Алена Казлоўская. У 1965 годзе з'ехаў у Венгрыю і пасяліўся ў Будапешце, дзе пачаў вучыцца ў Акадэміі мастацтва. Яго настаўнікамі былі Дзьёрдзь Кадар і Ігнат Кокаш.
Пасля заканчэння вучобы Эл пачаў кар'еру мастака і таксама працэдуры па змене полу. Пасля Эл адкрыта прызнаў сябе транссексуалам, і праводзіў дыскусіі на тую тэму.
Галоўным стылем Эла быў трансавангард, адзін з мастацкіх стыляў, народжаных у Венгрыі. Вобразы Казоўскага былі перапоўненымі міфалагічнымі пасыламі, а таксама іншымі формамі алегорыі. Акрамя працы мастака Казоўскі быў авангардным артыстам, звязаным з артыстычнай багемай Будапешта.