нямецкі матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдмунд Георг Герман (Іезекііль) Ландау (ням.: Edmund Georg Hermann (Yehezkel) Landau; 14 лютага 1877, Берлін — 19 лютага 1938, Берлін) — нямецкі матэматык, які ўнёс істотны ўклад у тэорыю лікаў.
Эдмунд Георг Герман Ландау | |
---|---|
ням.: Edmund Landau | |
Дата нараджэння | 14 лютага 1877[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лютага 1938[3][1] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Леапольд Ландау[d] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэорыя лікаў[5], матэматыка[5] і камплексны аналіз[5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Фердынанд Георг Фрабеніус[6] і Лазарус Фукс[7] |
Вядомыя вучні | Ёіты Суэцуна[d] і Віктар Іосіфавіч Левін[8] |
Член у | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і паспяховага берлінскага ўрача яўрэйскага паходжання, прафесара Леапольда Ландау (1848—1920), маці Ёхана Якобі паходзіла з вядомага банкірскага дома Якобі. Да 16 гадоў вучыўся ў берлінскай Французскай гімназіі (Collège Français), якую паспяхова скончыў на 2 гады раней, чым трэба.
У 1899 годзе пад кіраўніцтвам Фрабеніуса падрыхтаваў і абараніў дысертацыю па тэорыі лікаў, пасля чаго прыняты дацэнтам у Берлінскі ўніверсітэт. У гэтыя ж гады выпусціў 2 зборнікі матэматычных галаваломак, звязаных з шахматамі.
У 1901 годзе абараніў доктарскую (habilitation thesis) аб шэрагах Дзірыхле ў аналітычнай тэорыі лікаў. У 1905 годзе ажаніўся з Мар’янай Эрліх, дачкой нобелеўскага лаўрэата Паўля Эрліха.
У 1909 годзе, пасля смерці Мінкоўскага, заняў яго кафедру і становіцца прафесарам матэматыкі Гётынгенскага ўніверсітэта. Тут ён працаваў да 1934 года, калі нацысты пачалі кампанію чысткі ўніверсітэта ад «неарыйскіх элементаў».
У канцы 1920-х гадоў наведаў Палесціну. Быў абраны прафесарам Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме, удзельнічаў у заснаванні там Інстытута матэматыкі, прачытаў там першы курс лекцый на іўрыце.
У 1934 годзе пад ціскам нацыстаў Ландау быў змушаны сысці ў адстаўку. Ён не захацеў пакінуць Германію і працягваў жыць у Берліне. З 1935 года выкладаў у Кембрыджскім, у 1937—1938 гадах — у Брусельскім універсітэтах. Памёр у 1938 годзе ад сардэчнага прыступу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.