![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/29/Colina_de_Hobbiton.jpg/640px-Colina_de_Hobbiton.jpg&w=640&q=50)
Воласць (Серадзем’е)
выдуманая краіна ў Серадзем’і / From Wikipedia, the free encyclopedia
Воласць[1] (англ.: The Shire[2]) — у легендарыуме Толкіна[en] краіна ў Серадзем’і, якую насяляюць хобіты. Была апісана ў раманах «Хобіт, або Туды і назад» і «Валадар Пярсцёнкаў».
Хуткія факты Воласць, Названа ад ...
Воласць | |
---|---|
![]() | |
Названа ад | шыр[d] |
Сталіца | |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Эрыядор[d] |
Пасада кіраўніка ўрада | Старасты Воласці і войт Воласці[d] |
Мяжуе з | Валатоўкі[d] і Уз'яднанае Каралеўства Гондара і Арнара[d] |
Стваральнік твора | Джон Рональд Руэл Толкін |
Прадстаўлена ў працы | Хобіт, або Туды і назад, Валадар Пярсцёнкаў і Appendices of The Lord of the Rings[d] |
З мастацкага твора | легендарыум Толкіна[d] |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Закрыць
Воласць — адзіная краіна ў Серадзем’і, населеная выключна хобітамі. Размяшчалася на паўночным захадзе кантынента ў цэнтральным Эрыядоры, на тэрыторыі каралеўства Арнар.
Назва Воласці на вестране — Суза або Сузат (англ.: Sûza, англ.: Sûzat) — у першым выпадку гэта проста нейкі «удзел» (англ.: Shire), у другім — імя ўласнае з аналагічным значэннем (англ.: The Shire), на сіндарыне — і-Дран (сінд.: i Drann).