![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/81/Boxplot_vs_PDF-be.svg/langbe-640px-Boxplot_vs_PDF-be.svg.png&w=640&q=50)
Шчыльнасць імавернасці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шчыльнасць імавернасці абсалютна непарыўнага размеркавання — функцыя, якая паказвае адносную імавернасць таго, што выпадковая велічыня прыме значэнне ў наваколлі[en] некаторага пункту. Напрыклад, калі шчыльнасць імавернасці ў пункце 0 удвая большая за шчыльнасць у пункце 3, то значэнні выпадковай велічыні будуць трапляць у наваколле нуля ўдвая часцей, чым у наваколле тройкі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/81/Boxplot_vs_PDF-be.svg/320px-Boxplot_vs_PDF-be.svg.png)
Інтэграл шчыльнасці імавернасці па некаторым прамежку[en] (іншымі словамі, плошча пад графікам шчыльнасці) роўны імавернасці таго, што значэнне выпадковай велічыні будзе ляжаць у гэтым прамежку. Шчыльнасць імавернасці прымае толькі неадмоўныя значэнні, а агульная плошча пад цэлым графікам роўная 1[1]:79.