![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/97/%25D0%25A4%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2586_%25D0%25B4%25D0%25B5_%25D0%259C%25D0%25B5%25D0%25B7%25D0%25B5%25D1%2580_-_%25D0%2593%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25B0_%25D0%25A9%25D0%25B5%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B8%25D1%2586%25D1%258F.jpg/640px-%25D0%25A4%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2586_%25D0%25B4%25D0%25B5_%25D0%259C%25D0%25B5%25D0%25B7%25D0%25B5%25D1%2580_-_%25D0%2593%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25B0_%25D0%25A9%25D0%25B5%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B8%25D1%2586%25D1%258F.jpg&w=640&q=50)
Шчакавіца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шчакавіца (укр. Щекавиця) (або Скавыка, Алегіўка, Алегава Магіла) — гара ў Кіеве над Падолам, якая мае гістарычнае значэнне.
![Гара Шчакавіца, пачатак ХХ ст.](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/97/%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86_%D0%B4%D0%B5_%D0%9C%D0%B5%D0%B7%D0%B5%D1%80_-_%D0%93%D0%BE%D1%80%D0%B0_%D0%A9%D0%B5%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B8%D1%86%D1%8F.jpg/640px-%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86_%D0%B4%D0%B5_%D0%9C%D0%B5%D0%B7%D0%B5%D1%80_-_%D0%93%D0%BE%D1%80%D0%B0_%D0%A9%D0%B5%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B8%D1%86%D1%8F.jpg)
Адна з чатырох гор, якія размяшчаюцца за Падолам, агінаючы яго з паўднёвага захаду і цягнучыся адной лініяй. Знаходзіцца між гарамі Старакіеўская і Юркавіца. Упершыню згадваецца ў недатаванай частцы «Аповесці мінулых гадоў» у сувязі з заснаваннем Кіева. Адлюстраваная ў летапісе легенда выводзіць паходжанне яе назвы ад імені Шчэка — брата заснавальніка Кіева Кія[1]. Згодна з іншай легендай тут быў пахаваны кіеўскі князь Алег, з прычыны чаго яшчэ за часамі летапісца Нестара, на гару пашырылася назва Алегава Магіла[2].
Назва Скавыка (Скавіка) фіксуецца 1658 г. у данясенні маскоўскага ваяводы Дзмітрыя Шарамецьева і можа быць вынікам уплыву перасяленцаў з Маскоўскай дзяржавы[3].