Шпа́ла (нідэрл.: spalk — «падпорка») — апора для рэек у выглядзе бруса. У чыгуначным шляху шпалы звычайна ўкладваюцца на баластны слой верхняга складу шляху і забяспечваюць нязменнасць узаемнага размяшчэння рэйкавых ніцяў, успрымаюць ціск непасрэдна ад рэек альбо ад прамежкавых змацаванняў і перадаюць яго падшпальную аснову (звычайна — баласны слой, у метрапалітэне — бетонную аснову)[1].

Thumb
Жалезабетонныя шпалы
Thumb
Адзін з варыянтаў мацавання рэек да драўляных шпалаў (КД)
Thumb
Былыя ва ўжыванні драўляныя шпалы

Драўляныя шпалы

Драўляным шпалам уласцівыя многія асаблівасці: пругкасць, лёгкасць апрацоўкі, высокія дыэлектрычныя ўласцівасці, добрае счапленне з друзавым баластам, малая адчувальнасць да ваганняў тэмпературы. Найважнейшай уласцівасцю з’яўляецца магчымасць пашырэння рэйкавай каляі ў крывых радыюсам меней за 350 м.

Тэрмін службы драўляных шпалаў (у залежнасці ад тыпу драўніны, знешніх умоў і інтэнсіўнасці эксплуатацыі) складае ад 7 да 40 гадоў. Асноўная праблема драўляных шпалаў — тэндэнцыя да згнівання ў месцах мацавання да іх рэек, і праблема з далейшай іх утылізацыяй.

Драўляныя шпалы для чыгунак шырокай каляі вырабляюцца па ДАСТ 78-2004.

  • Шпала 1 тыпа, прапітаная — выкарыстоўваецца для галоўных шляхоў
  • Шпала 2 тыпа, прапітаная — выкарыстоўваецца для пад’язных і станцыйных шляхоў

Шпалы падзяляюцца на тры віды:

  1. абразныя (абцясаныя са ўсіх 4 бакоў)
  2. паўабразныя (абцясаныя толькі з 3 бакоў)
  3. неабразныя (абцясаныя толькі зверху і знізу)

Жалезабетонныя шпалы

Жалезабетонныя шпалы ўяўляюць з сябе жалезабетонныя балкі пераменнага зрэзу. На такіх балках маюцца пляцоўкі для ўсталёўкі рэек, а таксама адтуліны пад балты рэйкашпальнага злучэння (пры забіванні ў адтуліны драўляных пробак выкарыстоўваюцца таксама кастыльныя і шурупныя змацаванні). Жалезабетонныя шпалы вырабляюцца з папярэднім нацягваннем арматуры. Тэхналоґія вырабу жалезабетонных шпалаў наступная: у спэцыяльную форму змяшчаюцца струны арматуры, якім перадвюцца расцягваючыя намаганні. Затым пад дзеяннем вібратара форма запаўняецца бетонам. Калі бетон зацвярдзявае, напружанні са струн здымаюцца і форма разбіраецца. Такі спосаб вырабу шпалаў прыдае ім пругкасць і захоўвае шпалу ад раскола пад рухомым складам.

Перавагі жалезабетонных шпалаў: практычна неабмежаваны тэрмін службы з прычыны высокай механічнай трываласці і нясхільнасці да згнівання, што абумоўлівае магчымасць паўторнага выкарыстання шпалаў, а таксама выкарыстання на грузанапружаных участках шляху. Недахопы: недастатковая жорсткасць, большы кошт і ваґа, магчымасць стомнага разбурэння бетона.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.