Шонамова банту, родная мова народа шона. Распаўсюджана ў Паўднёвай Афрыцы, галоўным чынам у Зімбабвэ (дзе яе носьбіты складаюць большасць). Раней шона мог называцца каранга. Разам з мовай ндэбеле і англійскай — афіцыйная мова Зімбабвэ. Носьбіты шона складаюць каля 80% насельніцтва Зімбабвэ (даныя SIL International, 1989). Па апошніх дадзеных Ethnologue, усяго носьбітаў розных дыялектаў шона каля 10 млн.

Хуткія факты Шона, Саманазва ...
Шона
Саманазва chiShona
Краіны Зімбабвэ, Мазамбік, Замбія, Батсвана
Афіцыйны статус Зімбабвэ
Агульная колькасць носьбітаў каля 10 000 000 (2001, адзнака[1])
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Афрыкі

Нігера-кангалезская макрасям'я

Бенуэ-кангалезская сям'я
Бантоідная галіна
Група банту
Зона S
Пісьменнасць лацінка
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 шон 807
ISO 639-1 sn
ISO 639-2 sna
ISO 639-3 sna
WALS krg і shn
Ethnologue sna
Linguasphere 99-AUT-a
ABS ASCL 9207
IETF sn
Glottolog core1255 і shon1251
Вікіпедыя на гэтай мове
Закрыць

Шона мае пісьмовую традыцыю: першыя спробы стандартызацыі адносяцца да пачатку XX стагоддзя, а сучасная арфаграфія была замацавана ў 1950-я гады. Першы раман на шона - «Феса» Саламона Мутсвайра выйшаў у 1957 годзе. Шона выкладаецца ў школах як прадмет, але навучанне на ім не вядзецца. Існуюць навуковыя працы аб шона, слоўнікі (галоўным чынам шона-англійскія). Літаратурная шона заснавана на дыялектах каранга (правінцыя Масвінга) і зезуру (цэнтр і поўнач краіны), аднак па закону ўсе дыялекты роўныя і выкладаюцца ў мясцовых школах.

Зноскі

  1. Па даных Ethnologue

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.