From Wikipedia, the free encyclopedia
Шон Хогі (ірл.: Seán Ó hEochaidh) (нар. 8 лістапада 1961[1]) – ірландскі палітык партыі Фіяна Фол , які займае крэсла дэпутата Дойл Эрэн з 2016 года.
Шон Хогі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 лістапада 1961 (62 гады) |
||||||
Бацька | Charles Haughey[d] | ||||||
Маці | Maureen Haughey[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хогі паходзіць з сям’і з палітычнымі традыцыямі, пасаду прэм’ер-міністра Ірландыі займалі яго дзед Шон Лемас і бацька Чарлз Хогі[2]. Адукацыю ў галінах эканомікі і паліталогіі ён атрымаў у Трыніці-каледжы ў Дубліне[3]. Уступіў у партыю Фіяна Фол . У 1985–2003 гадах – гарадскі саветнік Дубліна, у 1989–1990 гадах – мэр горада[4].
У 1987 і 1989 гадах беспаспяхова балатаваўся ў Дойл Эрэн. У тыя ж гады ён двойчы выбіраўся ў склад Сенат Эрэн Адміністрацыйнай групай[5]. Ён быў упершыню абраны ў ніжнюю палату парламента Ірландыі ў 1992 годзе, таксама паспяхова балатаваўся на выбарах 1997, 2002 і 2007 гадоў[1][5].
У 2006–2011 гадах займаў ніжэйшую службовую пасаду дзяржаўнага міністра ў Дэпартаменце адукацыі і навукі, у прыватнасці курыраваў пытанні навучання на працягу ўсяго жыцця і школьнага транспарту[1][4]. У 2011 годзе Хогі не быў пераабраны дэпутатам. У 2014 годзе вярнуўся ў Дублінскі гарадскі савет[5]. У 2016 і 2020 гадах зноўку быў абраны ў Дойл Эрэн[1][5][6].
4 лютага 2021 года ўзяў шэфства над Вітольдам Ашуркам, беларускім палітычным зняволеным[7][8]. 30 чэрвеня 2021 года ўзяў шэфства над Дзянісам Івашыным, журналістам «Новага Часу» і беларускім палітычным вязнем[8][9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.