![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/Sloep_dutch_daycruiser.jpg/640px-Sloep_dutch_daycruiser.jpg&w=640&q=50)
Шлюпка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шлюпка (ад нідэрл.: sloep — шлюп[1]) — агульная назва невялікіх бяспалубных парусна-вяслярных ці маторных суднаў. Адрозніваюць шлюпкі транспартныя (ял) і з вострымі ўтварэннямі кармы (вельботы). Паводле прызначэння бываюць выратавальныя, рабочыя, карабельныя.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/Sloep_dutch_daycruiser.jpg/640px-Sloep_dutch_daycruiser.jpg)
Рабочая шлюпка — штатны плавальны сродак карабля, прызначаны для транспартыроўкі і іншых патрэб. Мае два рымы для фаліняў, пад'ёмныя рымы для закладкі за іх таляў (гака) карабельнай пад'ёмнай прылады, якая забяспечвае пад'ём шлюпкі на борт і спуск яе на ваду.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ae/Cap_San_Diego-szalupa.jpg/640px-Cap_San_Diego-szalupa.jpg)
Выратавальная шлюпка — калектыўны выратавальны сродак (звычайна вельботнага тыпу). Запас плавучасці забяспечваецца герметычнымі паветранымі скрынямі альбо пенапластам. Банкі, планшыр, а таксама вонкавыя паверхні корпуса выратавальнай шлюпкі афарбоўваюць у аранжавы колер. У насавой частцы з абодвух бортаў пішуць габарыты шлюпкі, дапушчальную колькасць людзей, порт прыпіскі і назву судна, якому належыць шлюпка. На суднах бываюць выратавальныя шлюпкі закрытага тыпу з жосткай надбудовай, з полымятрывалай ізаляцыяй альбо сістэмай вадзяной абароны, з радыястанцыяй[2].