![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/25/SAOB_vol._20-35_%2528edit%2529.jpg/640px-SAOB_vol._20-35_%2528edit%2529.jpg&w=640&q=50)
Шведскі Акадэмічны слоўнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шведскі Акадэмічны слоўнік (шведск.: Svenska Akademiens ordbok) — слоўнік, апублікаваны Шведскай акадэміяй. Слоўнік з'яўляецца аналагам Оксфардскага слоўніка англійскай мовы і Нямецкага слоўніка братоў Грым.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/25/SAOB_vol._20-35_%28edit%29.jpg/640px-SAOB_vol._20-35_%28edit%29.jpg)
Першы том быў выдадзены ў 1898 годзе. Алфавітны дыяпазон слоўніка завершаны ў 2023 годзе[1], але плануецца абнаўленне ранніх тамоў ад A да R да 2030 года[1]. Слоўнік налічвае 39 тамоў і каля 450 тысяч лексічных адзінак.