From Wikipedia, the free encyclopedia
Шведская крона (па-шведску: krona, код ISO 4217: SEK) — афіцыйная валюта Швецыі.
Крона | |||
---|---|---|---|
* шведск.: Krona | |||
| |||
Коды і сімвалы | |||
Коды ISO 4217 | SEK | ||
Сімвалы | kr | ||
Абрэвіятуры | kr | ||
Тэрыторыя абарачэння | |||
Краіна-эмітэнт | Швецыя | ||
Вытворныя і паралельныя адзінкі | |||
Дробныя | эры | ||
Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Банк Швецыі | ||
Вытворца банкнот | Tumba Bruk[d] і Mint of Finland[d] | ||
Курсы на 29 кастрычніка 2024 года | |||
1 USD | 10,69 SEK | ||
1 EUR | 11,52 SEK | ||
1 RUB | 0,1098 SEK | ||
1 GBP | 13,88 SEK | ||
1 JPY | 0,0699 SEK | ||
1 BYN | 3,181 SEK | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зараз выкарыстоўваюцца:
З XVI стагоддзя да 1873 года ў Швецыі меў хаджэнне рыксдалер (або «далер»).
5 мая 1873 года паміж Даніяй і Швецыяй быў заключаны фінансава-эканамічны саюз. 1 красавіка 1876 года да саюза далучылася Нарвегіяй (якая фактычна знаходзілася да 1905 года пад уладай шведскіх каралёў). Саюз забяспечваў фіксаваны курс абмену і стабільнасць валют. Аднак кожная краіна працягвала выпускаць сваю ўласную валюту.
У выніку ўступлення ў гэты саюз Швецыя змяніла старую назву сваёй валюты — рыксдалер, на новую — крона (Krona). Валюта Даніі да таго часу ўжо называлася крона (Krone), гэтак жа як і нарвежская крона (Krone). Усе тры назвы азначаюць «карона», а розніца ў напісанні абумоўлена толькі адрозненнямі ў скандынаўскіх мовах.
Шведская крона дзеліцца на 100 э́ры (шведск.: öre). Раней у абарачэнні існавалі манеты вартасцю 1, 2, 5, 10, 25 і 50 эры.
У нашы дні грашовая адзінка эры існуе толькі фармальна — у фізічным выглядзе апошнія разменныя манеты (50 эры) былі выведзены ў 2010 годзе. Самыя ж дробныя наміналы манет, 1 і 2 эры, былі выведзены з абароту яшчэ ў 1972 годзе[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.