![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8b/%25D0%25A8%25D0%25B0%25D1%2588%25D0%25BA%25D0%25B8%252C_%25D0%25A1%25D1%2582%25D0%25BE%25D0%25BB%25D0%25B1%25D1%2586%25D0%25BE%25D0%25B2%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8%25D0%25B9_%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B9%25D0%25BE%25D0%25BD%252C_%25D0%2591%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%2583%25D1%2581%25D1%258C_07.jpg/640px-%25D0%25A8%25D0%25B0%25D1%2588%25D0%25BA%25D0%25B8%252C_%25D0%25A1%25D1%2582%25D0%25BE%25D0%25BB%25D0%25B1%25D1%2586%25D0%25BE%25D0%25B2%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8%25D0%25B9_%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B9%25D0%25BE%25D0%25BD%252C_%25D0%2591%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%2583%25D1%2581%25D1%258C_07.jpg&w=640&q=50)
Шашкоўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шашко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Шашкі. Плошча 21945 га.
Шашкоўскі сельсавет | |
---|---|
![]() | |
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Стаўбцоўскі раён |
Уключае | 31 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Шашкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 090 |
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1717 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8b/%D0%A8%D0%B0%D1%88%D0%BA%D0%B8%2C_%D0%A1%D1%82%D0%BE%D0%BB%D0%B1%D1%86%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D1%80%D0%B0%D0%B9%D0%BE%D0%BD%2C_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C_07.jpg/640px-%D0%A8%D0%B0%D1%88%D0%BA%D0%B8%2C_%D0%A1%D1%82%D0%BE%D0%BB%D0%B1%D1%86%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D1%80%D0%B0%D0%B9%D0%BE%D0%BD%2C_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C_07.jpg)
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шашкоўшчынскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шашкоўшчына. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 4 студзеня 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старынскага сельсавета[1]. У 1970-я гады на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак, які 18 жніўня 1972 года атрымаў назву Нёман[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аталезскага сельсавета (9 населеных пунктаў: аграгарадок Аталезь, вёскі Апечкі (Стаўбцоўскі раён), Жаўнеркавічы, Жукаў Барок, Кругліца, Лапкі, Семенчыцы, Тулёнка і хутар Хутар-Барок)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 1757 чалавек[4], з іх 67,0 % — беларусы, 28,2 % — палякі, 3,8 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 2090 чалавек[6].
28 красавіка 2017 года хутару Хутар-Барок нададзены статус вёскі[7].