Шапуры — вёска ў Акцябрскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Вёска
Шапуры
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
133 чалавекі
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовы індэкс
211319
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212881101
Шапуры на карце Беларусі ±
Thumb
Шапуры
Закрыць

Гісторыя

У XIX стагоддзі ў складзе маёнтка Сялюты. У 1834 годзе тут 122 рэвізскія сялянскія душы. У 1846 годзе прыватная ўласнасць палкоўніка памешчыка М. П. Храпавіцкага. У 1847 годзе ў Шапурах 9 двароў, 122 жыхары. У 1886 годзе вёска ў Сялюцкай воласці Віцебскага павета і губерні, тут 8 двароў, 80 жыхароў, прыпісная праваслаўная царква.

З 20 жніўня 1924 года вёска ў Сялюцкім сельсавеце Віцебскага раёна і акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскага раёна і вобласці. У 1924 годзе вясковыя дзеці наведвалі школу 1-й ступені ў вёсцы Сялюты. У 1926 годзе ў Шапурах 23 двары, 94 жыхары. У 1933 годзе сюды пераселены жыхары населеных пунктаў Забалоцце, Анікаўка, у 1936 годзе — Забалотнікі, Селіноўка.

У 1941 годзе ў вёсцы 88 двароў, 350 жыхароў. З ліпеня 1941 па чэрвень 1944 года Шапуры акупіраваны нямецкімі войскамі, якія ў кастрычніку 1943 года знішчылі тут 88 двароў і 10 мірных жыхароў. Вывезены ў Германію 31 чалавек, вярнулася 16. На фронце загінула 26 вяскоўцаў, у партызанах 3.

З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Акцябрскім сельсавеце, у 1962—1975 гадах яго цэнтр[1]. У 1969 годзе тут 83 двары, 230 жыхароў. На 1 студзеня 2003 года — 75 двароў, 133 жыхары. Вёска ў складзе камунальнага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Сялюты».

Славутасці

У вёсцы захаваліся археалагічныя помнікі — гарадзішча і селішча.

Вядомыя ўраджэнцы

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. Мн.: Беларусь, 2008. — С. 65—66. — 368 с. 2 000 экз. ISBN 978-985-01-0784-8.
  3. Навечно в сердце народном: Справочник (руск.) / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. 65 000 экз.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.