Ша́пкіна (руск.: Ша́пкина[2]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Ненецкай аўтаномнай акрузе і Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Пячора.

Хуткія факты Шапкіна, Характарыстыка ...
Шапкіна
руск. Шапкина
Характарыстыка
Даўжыня 499 км
Басейн 6 570 км²
Расход вады 70[1] м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Вялікае Шапкіна
  Каардынаты 67°41′56″ пн. ш. 56°46′52″ у. д.HGЯO
Вусце Пячора
  Месцазнаходжанне пратока Сухая Пячора
  Каардынаты 66°44′21″ пн. ш. 52°54′12″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Пячора  Баранцава мора
Краіна
Рэгіёны Ненецкая аўтаномная акруга, Рэспубліка Комі
Код у ДВР 03050300212103000081922
Thumb
выток
выток
вусце
вусце
Закрыць

Даўжыня ракі 499 км. Плошча вадазбору 6750 км². Выток ракі знаходзіцца ў балотах Вяліказямельскай тундры. Выцякае з возера Вялікае Шапкіна[1]. Упадае ў пратоку Сухая Пячора ракі Пячора насупраць пасёлка Новы Бор. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Сярэдні расход вады ў вусці складае каля 70[1] м³/с, аб’ём сцёку 2,12[1] км³/год. Замярзае рака ў канцы кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне красавіка.

Прытокі: Інзырэйвіс, Ярсідэйвіс, Юнкаю, Янгеча-Віска, Санар’ю, Васнію, Мальчыгейвіс, Ванда, Ярэйшор, Выдрын, Янгыта, Анзуран, Адарма, Старая Шапкіна і інш.[3] У басейне ракі азёры Турлава, Сухое, Вялікае Шапкіна і інш.[3]

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 649. — 768 с. 2 000 000 экз. ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.