Шанлыўрфа
горад у Турцыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шанлыўрфа (турэцк.: Şanlıurfa) — горад у паўднёва-ўсходняй Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шанлыўрфа. Да 1984 — Урфа, прыстаўка «шанлы-» (літ.: слаўны, дастойны) дададзеная турэцкім парламентам ў знак прызнання подзвігу гараджан падчас вайны за незалежнасць.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
| ||||||||||||||||||||
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шанлыўрфа (значэнні).
Месца вядомае з 9 тыс. да н.э. Лічыцца, што Урфа можа быць біблейскім горадам Ур, што пацвярджаецца яе блізасцю да сяла Харан (дзе па легендзе нарадзіўся Аўраам). Урфа таксама вядомая як месца нараджэння біблейскага персанажа Іова. Урфа радзіма многіх знакамітых людзей, у т.л. курдскага лідара Абдулы Аджалана.