From Wikipedia, the free encyclopedia
XVII чэмпіянат свету па футболе праходзіў з 31 мая па 30 чэрвеня 2002 года ў Паўднёвай Карэі і Японіі. Чэмпіёнам у пяты раз стала зборная Бразіліі.
Чэмпіянат свету па футболе 2002 2002 FIFA월드컵 한국/일본 2002 FIFAワールドカップ 韓国/日本 | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Месца правядзення | Паўднёвая Карэя/Японія |
Лік удзельнікаў | 199 |
у фінале | 32 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Бразілія (5-ы раз) |
Другое месца | Германія |
Трэцяе месца | Турцыя |
Чацвёртае месца | Паўднёвая Карэя |
Фінал | Інтэрнацыянальны стадыён Ёкагама |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 2 705 134 (42 268 за гульню) |
Згуляна матчаў | 64 |
Забіта галоў | 161 (2.52 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Раналду 8 галоў[заўв 1] |
< 1998 2006 > |
Упершыню спаборніцтва такога маштабу праходзіла ў Азіі і ўпершыню адначасова ў двух краінах. Рашэнне аб выбары месца правядзення чэмпіянату свету было прынята міжнароднай федэрацыяй футбола ФІФА у Цюрыху ў маі 1996 года (папярэдне, і ў лістападзе таго ж года — канчаткова). Першапачаткова на права правядзення турніру прэтэндавалі ўсяго 2 краіны — Карэя і Японія, паасобку. Але 31 мая 1996, каб не абвастраць і без таго напружаныя адносіны паміж дзвюма краінамі, кангрэс ФІФА прыняў сапраўды «саламонава рашэнне», аб’яднаўшы заяўкі, хоць былі і праціўнікі такога выбару, у прыватнасці тагачасны прэзідэнт ФІФА Жаао Авеланж. Нягледзячы на якасную арганізацыю чэмпіянату свету 2002, у далейшым ФІФА мае намер не практыкаваць сумеснага правядзення турніраў пад сваёй эгідай.
Афіцыйны мяч турніру — Adidas Fevernova.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.