![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/b/b3/%25D0%2592%25D0%25BE%25D0%25BA%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25BA%25D0%25B0_%25D0%25BF%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B3%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BC%25D1%258B_%25D1%2587%25D1%258D%25D0%25BC%25D0%25BF%25D1%2596%25D1%258F%25D0%25BD%25D0%25B0%25D1%2582%25D1%2583_%25D1%2581%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2582%25D1%2583_%25D0%25BF%25D0%25B0_%25D1%2581%25D0%25BD%25D1%2583%25D0%25BA%25D0%25B5%25D1%2580%25D1%258B_2017.png/640px-%25D0%2592%25D0%25BE%25D0%25BA%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25BA%25D0%25B0_%25D0%25BF%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B3%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BC%25D1%258B_%25D1%2587%25D1%258D%25D0%25BC%25D0%25BF%25D1%2596%25D1%258F%25D0%25BD%25D0%25B0%25D1%2582%25D1%2583_%25D1%2581%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2582%25D1%2583_%25D0%25BF%25D0%25B0_%25D1%2581%25D0%25BD%25D1%2583%25D0%25BA%25D0%25B5%25D1%2580%25D1%258B_2017.png&w=640&q=50)
Чэмпіянат свету па снукеры 2017
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіяна́т све́ту 2017 (англ.: World Snooker Championship 2017, таксама вядомы як Betfred World Snooker Championship 2017 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 15 красавіка па 1 мая 2017 года ў тэатры Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па рэйтынгавых ачках і прызавых грошах снукернае спаборніцтва, а таксама трэцяе спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2016/2017. Турнір стаў 83-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе, і 41-м сусветным першынствам, якое праходзіла у тэатры Крусібл. Кампанія Betfred у сёмы раз і ў трэці раз запар стала спонсарам чэмпіянат свету.
Хуткія факты Сезон, Тэрміны ...
Чэмпіянат свету 2017 | |
![]() | |
Сезон | 2016/2017 |
---|---|
Тэрміны | 15 красавіка — 1 мая 2017 |
Арэна | Тэатр Крусібл |
Горад | Шэфілд |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Betfred |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £1,750,000 |
Прызавыя пераможцы | £375,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 18:15 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 32 |
Колькасць матчаў | 31 |
Найвышэйшая серыя | 146 (Роні О’Саліван) (кваліфікацыя: 147 (Гэры Уілсан)) |
←2016 ● Чэмпіянат свету ● 2018→ | |
Снукерны сезон 2016/2017 | |
←Адкрыты чэмпіянат Кітая |
Закрыць