From Wikipedia, the free encyclopedia
Betfred — брытанская букмекерская кампанія, названая ў гонар сузаснавальнікаў Фрэда і Пітэра Данаў. У 1967 годзе была створаная першая букмекерская кантора Betfred у Сэлфардскім Сіці. У 2004 годзе абарот кампаніі склаў £3,5 млрд, павялічыўшыся на £550 млн за 2003 год. Па стане на люты 2016 года кампанія валодае 1370 букмекерскімі канторамі.
Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ва Уорынгтане. Кіраўніком з’яўляецца Джон Хэдак, які пачынаў працаваць у кампаніі ў якасці рэгіянальнага менеджэра.
Фрэд Дан стаў першым букмекерам, які вярнуў грошы гульцам, нягледзячы на іх паразу, калі ў 1998 годзе кампанія вярнула грошы гульцам, якія паставілі на перамогу «Манчэстэр Юнайтэд» у Прэм'ер-лізе, але «Арсенал» абышоў манчэстэрскую каманду на 1 ачко. Апроч таго, Betfred вярнулі грошы гульцам, якія паставілі на перамогу «Манчэстэр Юнайтэд» у Прэм'ер-лізе 2011/2012, калі «Манчэстэр Сіці» абышоў «Юнайтэд» па розніцы мячоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.