Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2014
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2014 (англ.: UK Championship 2014, таксама вядомы як Coral UK Championship 2014 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 25 лістапада па 7 снежня 2014 года на арэне «Barbican Centre», у Ёрку, Англія. Турнір стаў 38-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. £150 000 атрымаў пераможца.
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2014 | |
![]() | |
Сезон | 2014/2015 |
---|---|
Тэрміны | 25 лістапада — 7 снежня 2014 |
Арэна | Barbican Centre |
Горад | Ёрк |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Coral |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £700,000 |
Прызавыя пераможцы | £150,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 10:9 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 128 |
Колькасць матчаў | 125 |
Колькасць фрэймаў | 1111 |
Колькасць соценных серый | 92 |
Найвышэйшая серыя | 147 (Роні О’Саліван) |
←2013 ● Чэмпіянат Вялікабрытаніі ● 2015→ | |
Снукерны сезон 2014/2015 | |
←Адкрыты чэмпіянат Рура | Адкрыты чэмпіянат Лісабона→ |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f2/Ronnie_O%E2%80%99Sullivan_at_German_Masters_Snooker_Final_%28DerHexer%29_2012-02-05_49.jpg/640px-Ronnie_O%E2%80%99Sullivan_at_German_Masters_Snooker_Final_%28DerHexer%29_2012-02-05_49.jpg)
Пераможцам турніру стаў Роні О’Саліван, які ішоў наперадзе ў фінальным матчы з лікам 9:4, але саступіў дазволіў Трампу выйграць пяць партый запар і зраўняць лік, пасля чаго выдрапаў перамогу ў вырашальным фрэйме. На сваім шляху да тытула 39-гадовы англічанін перайграў Дэніэла Уэлса (6:2), Пітэра Лайнса (6:3), Бэна Вуластана (6:2), Мэцью Сэлта (6:0), шатландца Энтані Мак-Гіла ў чвэрцьфінале (6:4), Сцюарта Бінэма ў паўфінальным матчы (6:5) і Джада Трампа ў фінальным паядынку (10:9). Такім чынам, О’Саліван выйграў свой чацвёрты прафесійны, другі рэйтынгавы (пасля адкрытага чэмпіянату Уэльса) і другі тытул Трайной кароны (пасля Мастэрс) у 2014 годзе, а таксама свой пяты тытул чэмпіянату Вялікабрытаніі, што дазволіла яму зраўняцца па гэтым паказчыку са Стывенам Хендры, і 27-ы рэйтынгавы тытул у прафесійнай кар’еры. Апроч таго, перамога на чэмпіянаце Вялікабрытаніі паспрыяла ўздыму пяціразовага чэмпіёна свету ў рэйтынгу з чацвёртай пазіцыі на трэцюю.