From Wikipedia, the free encyclopedia
Чырвоны тэрор (ісп.: Terror Rojo) у Іспаніі[1] ― назва, дадзенае гісторыкамі розных актаў гвалту, учыненых у перыяд грамадзянскай вайны ў Іспаніі левымі групоўкамі[2][3].
Правы ваенны путч, які адбыўся ў ліпені 1936 годзе, выклікаў рэакцыю з боку рэспубліканцаў. Ніводная вобласць, якая знаходзілася пад іх кантролем, не змагла пазбегнуць гвалту з боку рэвалюцыянераў і антыклерыкалаў, хоць у Краіне Баскаў ён быў мінімальным[4]. Падчас тэрору былі забіты дзясяткі тысяч людзей (у тым ліку 6832[5] каталіцкіх святара, пры гэтым пераважная большасць з іх загінула летам 1936 года, у пачатку баявых дзеянняў). Здзяйсняліся напады на буйных землеўладальнікаў, прамыслоўцаў, палітыкаў. Манастыры і цэрквы часта падвяргаліся апаганенню і спаленню[5].
У часы Другой Іспанскай Рэспублікі ў краіне вялікімі тэмпамі адбываўся працэс палітычнай палярызацыі: рознагалоссі паміж палітычнымі партыямі з часам станавіліся ўсё больш жорсткімі. Вялікае палітычнае значэнне мела і пытанне аб рэлігійнай ідэнтычнасці. Каталіцкая Царква ў Іспаніі стаяла на баку правых, якія выступалі супраць сацыяльных рэформаў[4]
У пачатку XXI стагоддзя каталіцкая царква беатыфікавала сотні ахвяр чырвонага тэрору. 28 кастрычніка 2007 года 498 чалавек было беатыфікавана падчас царкоўнай цырымоніі: гэта была найбуйнейшая беатыфікацыя ў гісторыі царквы[6].
Ацэнкі колькасці забітых падчас чырвонага тэрору вар’іруюцца ад 38 000[7] да 72 344[8] чалавек. Даследчык Пол Прэстан, выступаючы ў 2012 годзе на прэзентацыі сваёй кнігі «The Spanish Holocaust», заявіў, што іх колькасць складае крыху менш за 50 000 чалавек.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.