Чырвоны мак (балет)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Чырвоны мак» — балет у трох дзеях з апафеозам Р. Гліэра. Напісаны ў 1927 годзе. Назву балету дало імя галоўнай гераіні — Тао Хоа, што азначае «чырвоны мак».[1]
Хуткія факты Чырвоны мак, Жанр ...
Чырвоны мак | |
---|---|
![]() Сцэна з балета | |
Жанр | балет |
Аўтар | лібрэта М. Курылкі |
Кампазітар | Р. Гліэр |
Год | 1927 |
Пастаноўкі | 14 чэрвеня 1927 года |
Закрыць
Прэм’ера адбылася 14 чэрвеня 1927 года ў Вялікім тэатры СССР. Пастаноўка Васіля Ціхамірава (2-я дзея) і Льва Лашчыліна (1-я і 3-я дзеі).[2]
Другая рэдакцыя — 1948 год, трэцяя — 1957 год, чацвёртая была прадстаўленая публіцы ў лютым 2010 года ў Італіі; новая расійская пастаноўка створана У. В. Васільевым у Краснаярскім тэатры оперы і балета 23 лістапада 2010 года.