Чыгуначны транспарт у Казахстане
From Wikipedia, the free encyclopedia
Казахстан мае разгалінаваную чыгуначную сетку агульнай працягласцю каля 15341 кіламетраў (2013 г.)[1]; 6 тысяч двухкалейныя лініі і каля 5 тысяч — электрыфікаваныя. Разгорнутая даўжыня галоўных пуцей — 18,8 тыс. км, станцыйных і спецыяльных пуцей — 6,7 тыс. км. Значэнне чыгуначнага транспарта ў Казахстане вельмі вялікае. Больш 68 % усяго грузаабароту і звыш 57 % пасажыразвароту краіны прыпадае на чыгунку. У чыгуначнай галіне на 2013 год былі заняты больш 160 тысяч чалавек, што складала амаль 1 % насельніцтва Казахстана (16 911 911 на 2013 год)[2].