![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/50/Flag_of_Belarus_%25281918%252C_1991%25E2%2580%25931995%2529.svg/langbe-640px-Flag_of_Belarus_%25281918%252C_1991%25E2%2580%25931995%2529.svg.png&w=640&q=50)
Чорны кот (арганізацыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Чо́рны кот» («Беларуская Вызвольная Армія», «Беларускае вызвольнае войска» і інш.) — беларуская антысавецкая арганізацыя, якая існавала з 1944 па 1957 год на тэрыторыі БССР і паўночнай частцы УССР і вяла партызанскую барацьбу супраць Чырвонай арміі за аднаўленне незалежнасці Беларусі і стварэнне на яе тэрыторыі Беларускай Народнай Рэспублікі. Спыніла існаванне ў канцы 1950-х, меркавана ў 1957 годзе. Найбольш актыўна вяла барацьбу з верасня 1945 па 1948 год[1].
Хуткія факты «Чорны кот», Гады існавання ...
«Чорны кот» | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | 1944—1957 |
Краіна | |
Падпарадкаванне | Беларуская Народная Рэспубліка |
Тып | партызанская армія |
Колькасць | у 1950 годзе 250—300 чалавек |
Дыслакацыя | уся тэрыторыя БССР і паўночная частка УССР |
Дэвіз | Жыве Беларусь! |
Колеры | чырвона-белыя |
Рыштунак | разнастайны |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Міхал Вітушка, Яўген Жыхар |
Закрыць