Чарцёж места Віцебска 1664 года — дакумент па гісторыі сярэдневяковага Віцебска, захоўваецца ў фондах Расійскага дзяржаўнага архіва старажытных актаў. Выяўлены даследчыкам гісторыі Віцебшчыны А. П. Сапуновым сярод фондаў былога Маскоўскага архіва Міністэрства замежных спраў.
Апісанне
«Чарцёж» выкананы пяром на некалькіх склееных і месцамі падклееных лістах шэра-жоўтай паперы; рэкі Дзвіна і Віцьба размаляваны сіняватай фарбай, а ўзгоркі і яры жоўта-зялёнай. Надпісы зроблены кінаварам. Даўжыня «Чарцяжу» складае 108 см, шырыня — 79 см. На дакуменце знаходзіцца надпіс: «РОГ (г.зн. 173 г. ці 1664 г.) ноября 15, таков чертёж к великому государю к Москве в розряд прислал из Витебска воевода князь Яков Волконского с витебским розсыкальщиком с Ларкою Быковым»[1].
Крыніцы
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.