![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/93/Chaparral1.jpg/640px-Chaparral1.jpg&w=640&q=50)
Чапараль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чапараль (чапарэль, ісп.: chaparral, ад chaparro — «зараснікі хмызняковага дуба») — тып субтрапічнай жорсткалістай кустовай расліннасці. Распаўсюджаны ў вузкай паласе Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Каліфорніі і на Поўначы Мексіканскага нагор'я, на вышыні 600—2400 м.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/93/Chaparral1.jpg/640px-Chaparral1.jpg)
Падобныя біёмы знаходзяцца і ў чатырох іншых рэгіёнах Міжземнаморскага клімату ва ўсім свеце, у тым ліку Міжземнаморскага басейна (дзе ён вядомы як маквіс, макі, maquis), цэнтральнай частцы Чылі (дзе ён называецца Matorral), у Капскай вобласці ПАР (мыс Добрай Надзеі) (вядомы там як фінбош) і на паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе Аўстраліі.
Адсутнасць дрэў не звязана з дзейнасцю чалавека, хоць шэраг даследчыкаў разглядае чапараль, падобна маквісу, як стадыю дэградацыі дубовых вечназялёных лясоў. Зараснікі чапараля дасягаюць у вышыню 3-4 м.
Найбольш тыповай для чапараля з'яўляецца Adenostoma fasciculatum, якая ўтварае чыстыя натуральныя насаджэнні. Шырока распаўсюджаны зараснікі хмызняковых вечназялёных дубоў, талакнянак (18 відаў), прадстаўнікоў родаў сумах, Ceanothus (25 відаў) і іншыя. Ля верхняй мяжы чапараля павялічваецца доля лістападных відаў дуба, іргі, Cercis.