![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/82/Nepal_rel_location_map.svg/langbe-640px-Nepal_rel_location_map.svg.png&w=640&q=50)
Чамланг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чамланг (Chamlang) (7321 м) — вяршыня хрыбта Махалангур-Хімал, у цэнтральнай частцы Гімалаяў, высокі пік з вельмі стромкімі сценамі, за 16 км на паўднёвы захад ад Макалу (8481 м). Размешчаны ў Непале. З’яўляецца 79-й па вышыні вяршыняй свету. Чамланг I знаходзіцца на паўднёва-заходнім ускрайку шасцікіламетровага грэбня, уся верхняя лінія якога ляжыць вышэй за 7000 метраў, а некалькі вяршынь перавышаюць 7200 м. Вышэйшы пункт паўночна-ўсходняй часткі грэбня Чамланг II (7296 м).
Хуткія факты Чамланг, Найвышэйшы пункт ...
Чамланг | |
---|---|
непал. Chamlang | |
![]() Від на грэбень Чамланга з паўднёвага ўсходу (з самалёта). Чамланг I злева. | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 7 319 м[1] |
Адносная вышыня | 1 193 м |
Першае ўзыходжанне | 31 мая 1962 года (Со Анма, П. Пхутар) |
Размяшчэнне | |
27°46′33″ пн. ш. 86°58′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Гімалаі |
Хрыбет ці масіў | Махалангур-Хімал |
![]() |
Закрыць