![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/83/%25D0%259E%25D0%25B1%25D0%25BB%25D0%25BE%25D0%25B6%25D0%25BA%25D0%25B0_%25D0%25A0%25D0%25BE%25D0%25BC%25D0%25B0%25D0%25BD-%25D0%25B3%25D0%25B0%25D0%25B7%25D0%25B5%25D1%2582%25D1%258B_1928_%25D0%25B3.jpg/640px-%25D0%259E%25D0%25B1%25D0%25BB%25D0%25BE%25D0%25B6%25D0%25BA%25D0%25B0_%25D0%25A0%25D0%25BE%25D0%25BC%25D0%25B0%25D0%25BD-%25D0%25B3%25D0%25B0%25D0%25B7%25D0%25B5%25D1%2582%25D1%258B_1928_%25D0%25B3.jpg&w=640&q=50)
Ціхі Дон
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ціхі Дон» — раман-эпапея Міхаіла Шолахава у чатырох тамах. Тамы 1—3 напісаны з 1925 па 1932 год, апублікаваны ў часопісе «Кастрычнік» у 1928—1932 гг. Том 4 скончаны ў 1940 годзе, апублікаваны ў часопісе «Новы свет» у 1937—1940 годзе[1].
Ціхі Дон | |
---|---|
руск.: Тихий Дон | |
![]() | |
Жанр | раман-эпапея |
Аўтар | Міхаіл Шолахаў |
Мова арыгінала | руская |
Дата напісання | 1925—1940 |
Дата першай публікацыі | 1928—1940 |
Асобнае выданне | у дзвюх кнігах 1928, у трох кнігах 1933, у чатырох кнігах 1940 |
Персанажы | Grigori Melekhov[d] і Natalya Melekhova[d] |
![]() |
Адзін з найболей значных твораў рускай літаратуры XX стагоддзя, які малюе шырокую панараму жыцця данскога казацтва ў час Першай сусветнай вайны, рэвалюцыйных падзей 1917 года і Грамадзянскай вайны ў Расіі.
Раман перакладзены на мноства замежных моў, на англійскай пераклад з'явіўся ўжо ў 1934 годзе[2]. На беларускую мову раман перакладзены Янам Густырам[3] і Уладзімірам Хадыкам[4].
За гэты раман у 1965 годзе Шолахаву была прысуджана Нобелеўская прэмія па літаратуры з фармулёўкай «За мастацкую сілу і цэласць эпасу пра данское казацтва ў пераломны для Расіі час».
Раман чатыры разы экранізаваўся (1930, 1958, 2006, 2015).