Ціхацёмныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ціхацёмныя (польск.: Cichociemni) ― элітны атрад парашутыстаў Войска польскага на Захадзе, створаны ў Вялікабрытаніі падчас Другой сусветнай вайны для правядзення спецыяльных аперацый на тэрыторыі акупаванай Польшчы[1].
У цэлым 2 613 салдата польскай арміі выказалі жаданне прайсці навучанне пад кіраўніцтвам польскіх і брытанскіх аператыўнікаў Упраўлення спецыяльных аперацый. Толькі 606 палякаў завяршылі навучанне, і ў рэшце рэшт 316 з іх былі таемна дэсантаваныя на тэрыторыю акупаванай Польшчы. Першая аперацыя пад назвай «Паветраны мост» адбылася 15 лютага 1941 года. Пасля 27 снежня 1944 года дзейнасць ціхацёмных была спынена, паколькі вялікая частка Польшчы была вызвалена Чырвонай арміяй.