From Wikipedia, the free encyclopedia
Цітмар Мерзебургскі (лац.: Thietmar von Merseburg; 25 ліпеня 975 — 1 снежня 1018) — нямецкі храніст, епіскап Мерзебургскі (з 1009 г.). Сын саксонскага графа Зігфрыда фон Вальбека, сваяк імператараў «Свяшчэннай Рымскай імперыі» з Саксонскай дынастыі. Хроніка Цітмара (на лацінскай мове) ахоплівае перыяд ад праўлення імператара Генрыха I Птушкалова (912—936 гг.) да 1018 г. — важная гістарычная крыніца, асабліва п гісторыі нямецка-славянскіх адносін. У хроніке ўтрымліваюцца звесткі і па гісторыі Русі, руска-польскіх і руска-польска-печынежскіх адносінах. Найбольш каштоўныя звесткі ўяўляюць 2-я палова 6-й, 7-я і 8-я кнігі, дзе выкладаюцца падзеі, сучаснікам і нават відавочцам ці ўдзельнікам якіх ён быў. Цітмар — прыхільнік моцнай імператарскай (каралеўскай) улады, апалагет заваёўніцкай палітыкі ў адносінах да славянскіх народаў.
Цітмар Мерзебургскі | |
---|---|
ням.: Thietmar von Merseburg | |
Дата нараджэння | 25 ліпеня 975 |
Дата смерці | 1 снежня 1019 (44 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Siegfried I von Walbeck[d] |
Маці | Kunigunde von Stade[d] |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменнік, летапісец, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп |
Навуковая сфера | хроніка[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.