Цімашоўск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цімашоўск[2] (руск.: Тимашёвск) — горад (з 1966 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Цімашоўскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 54,1 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1794 годзе.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Горад размешчаны на рацэ Кірпілі, за 68 км ад Краснадара. Вузлавая чыгуначная станцыя (Цімашоўская) Паўночна-Каўказскай чыгункі.
Развіта харчовая прамысловасць: цукровы завод, кандытарскі камбінат «Кубань» — адзін з буйнейшых у краі, малочны камбінат — 4 па велічыні ў Расіі, з’яўляецца філіялам ААТ «Вім-Біль-Дан», фабрыка па абжарцы і фасоўцы кавы і вытворчасці марожанага Nestle, каўбасны завод, лікёра-гарэлкавы завод («Фартуна»). Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў: асфальтавы, цагельні. Завод пакавальных матэрыялаў.