Цібо V Шампанскі
граф Шампані і кароль Навары (1253—1270) From Wikipedia, the free encyclopedia
граф Шампані і кароль Навары (1253—1270) From Wikipedia, the free encyclopedia
Цібо V Малады (фр.: Thibaut V de Champagne, 1238 — 4 снежня 1270) — граф Шампані і Бры, кароль Навары пад імем Тэабальда II (ісп.: Theobaldo II) з 1253 года, сын графа Цібо IV Шампанскага і яго трэцяй жонкі Маргарыты дэ Бурбон і старэйшы брат караля Навары Генрыха I Талстога.
Цібо V Шампанскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Thibaut V de Champagne | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Цібо IV Шампанскі | ||||||
Пераемнік | Генрых III Шампанскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тэабальда I Наварскі | ||||||
Пераемнік | Энрыке I Тоўсты | ||||||
Нараджэнне | 1238 | ||||||
Смерць |
4 снежня 1270 Трапані, Сіцылія |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дом дэ Блуа-Шампань | ||||||
Бацька | Тэабальда I Наварскі | ||||||
Маці | Маргарыта дэ Бурбон | ||||||
Жонка | Ізабела Французская | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1253 годзе памёр Тэабальд I, і Цібо атрымаў у спадчыну трон Навары і графства Шампані і Бры, калі яму ледзь толькі споўнілася чатырнаццаць гадоў. Рэгентам краіны пры малалетнім каралі стала яго маці Маргарыта разам з Хаймэ I Арагонскім да 1256 года, калі Тэабальд дасягнуў паўналецця.
27 лістапада 1256 года ён пакляўся паважаць хартыю феадальных вольнасцей Навары, якая абмяжоўвала ўладу караля кансультацыямі настаўніка з ліку арыстакратаў. Да дасягнення ім дваццаці аднаго года Цібо быў вымушаны прыслухоўвацца да меркавання дванаццаці магнатаў, якія прадстаўлялі сабой свайго роду журы. Пры падтрымцы Папы Аляксандра IV у 1257 і 1259 гадах ён увёў у Навары французскія рытуалы памазання і каранацыі для абгрунтавання боскага паходжання манархіі.
У іншых справах Цібо працягваў палітыку свайго бацькі. Каб не дапусціць раздрабнення краіны буйнымі феадаламі, кароль звярнуўся за падтрымкай да гарадоў. Цібо падтрымаў гарадское насельніцтва, падаўшы яму самакіраванне, з прычыны таго, што рост прамысловасці і гандлю павялічваўся і яго даходы. Буржуазія падтрымала манарха, забяспечыўшы своечасовае ўнясенне грошай у казну каралеўства. У 1266 годзе Цібо правёў першы перапіс насельніцтва краіны, на той момант у Навары пражывала 150 000 жыхароў. Ён пашырыў прывілеі для гарадоў Памплона, Эстэла, Ланц, Т'ебас (Tiebas) і Таральба-дэль-Рыа. У 1269 годзе заснаваў Эспіналь.
Памёр бяздзетным. Яго спадчыннікам стаў малодшы брат Генрых I Тоўсты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.