Антарктычнае цыркумпалярнае цячэнне (Цячэнне Заходніх вятроў) — паверхневае цячэнне ў Паўднёвым паўшар'і. Напрамак цячэння з захаду на ўсход паміж 40° і 55° паўднёвай шыраты, абкружае зямны шар, перасякаючы Атлантычны, Індыйскі і Ціхі акіяны, у якіх адпаведна адгаліноўваецца халодныя цячэнні Бенгельскае, Заходне-Аўстралійскае і Перуанскае. Працягласць да 30 тысяч км, шырыня каля 1000 км. Утвараецца ў паверхневым слоі пад уздзеяннем пераважных у гэтых шыротах заходніх вятроў. Стрыжань цячэння супадае з паўднёвым палярным фронтам, які аддзяляе адносна цёплыя воды паўднёвай часткі Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў ад халодных антарктычных вод.

Thumb

Скорасць 0,4-0,9 км/гадз. Тэмпература вады паверхневага слоя 12-15 °C у паўночнай частцы цячэння і 1-2 °C у паўднёвай. Салёнасць адпаведна ад 35 % да 34 %.

Зону цячэння Заходніх Вятроў з-за частых і моцных штормаў называюць «равучымі саракавымі» шыротамі.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.