![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/55/Stadt_Z%25C3%25BCrch_paddle_steamer.jpg/640px-Stadt_Z%25C3%25BCrch_paddle_steamer.jpg&w=640&q=50)
Цюрыхскае возера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цю́рыхскае во́зера (ням.: Zürichsee, фр.: Lac de Zurich) — возера ў Швейцарыі, знаходзіцца на вышыні 409 метраў над узроўнем мора паміж кантонамі Санкт-Гален, Швіц і Цюрых; плошча 88 км², найбольшая даўжыня 40 км, шырыня ад 1 да 4 км, мае серпападобную форму; на ўсходнім канцы прымае ў сябе раку Лінт, якая цячэ з Гларнскіх Альпаў, з возера выцякае рака Лімат.
Цюрыхскае возера | |
---|---|
ням.: Zürichsee фр.: Lac de Zurich | |
![]() Колавы параход Stadt Zürich на возеры | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 406 м |
Даўжыня | 40 км |
Шырыня | 1—4 км |
Плошча | 88,66 км² |
Аб’ём | 3,9 км³ |
Найбольшая глыбіня | 143 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1 811 км² |
Упадаюць | Лінт |
Выцякаюць | Лімат |
Размяшчэнне | |
Размяшчэнне | паўночны ўсход Швейцарыі |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5e/Karte_Z%C3%BCrichsee.png/640px-Karte_Z%C3%BCrichsee.png)
Каса ля Гурдэна, якая злучаецца чыгуначнай дамбай з мысам у Раперсвіль, дзеліць возера на дзве няроўныя часткі: меншую — Верхняе возера (Obersee), паміж кантонамі Швіц і Санкт-Гален, і большую частку — Ніжняе возера (Untersee), якая ляжыць у межах кантона Цюрых. Ніжняе — галоўная частка Цюрыхскага возера — адрозніваецца большай глыбінёй (143 м), чым Верхняе, неглыбокае і парослае чаротам.
Па абодвух берагах праходзіць чыгунка. На возеры два вострава: Уфенау і Люцэлау. У 1854 годзе на Цюрыхскім возеры пры Мейлене адкрыты былі першыя ў Швейцарыі палевыя пабудовы.