Цытакіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цытакіны — клас невялікіх пептыдаў і бялкоў (маса каля 8-30 кДа), якія рэгулююць міжклеткавыя і міжсістэмныя ўзаемадзеянні ў арганізме: выжыванне клетак, стымуляцыю або тармажэнне іх росту, дыферэнцыраванне, функцыянальную актыўнасць і апаптоз. Менвіта цытакіны ў нармальных умовах забяспечваюць каардынацыю імуннай, эндакрыннай і нервовай сістэмы і ўдзельнічаюць ў адказе арганізма на паталагічныя ўздзеянні. Тэрмін «цытакіны» быў прапанаваны С. Коэнам у 1974 годзе[1]