![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b3/Sucrose-inkscape.svg/langbe-640px-Sucrose-inkscape.svg.png&w=640&q=50)
Цукроза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цукроза C12H22O11, таксама дыцукрыд[1]) або бураковы цукар, трысняговы цукар — дыцукрыд, які складаецца з двух монацукрыдаў — α-глюкозы і β-фруктозы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b3/Sucrose-inkscape.svg/320px-Sucrose-inkscape.svg.png)
Цукроза з'яўляецца вельмі распаўсюджаным у прыродзе дыцукрыдам, яна сустракаецца ў садавіне і ягадах. Асабліва вяліка ўтрыманне цукрозы ў цукровых бураках і цукровым трыснягу, якія і выкарыстоўваюцца для прамысловай вытворчасці харчовага цукру.
Цукроза мае высокую растваральнасць. У хімічным дачыненні цукроза даволі інертная, бо пры перамяшчэнні з аднаго месца ў іншае амаль не залучаецца ў метабалізм. Часам цукроза адкладаецца ў якасці запаснога пажыўнага рэчыва.