From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у горадзе Орша Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Дзяржынскага[1][2].
Славутасць | |
Царква ў гонар Раства Хрыстова | |
---|---|
54°31′12″ пн. ш. 30°22′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Орша |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Віцебская і Аршанская епархія |
Благачынне | Чыгуначнае благачынне горада Оршы |
Будаўніцтва | 2009 |
Сайт | rh-hram.by |
У канцы XIX стагоддзя з’явілася патрэбнасць для жыхароў вёсак каля станцыі Орша ў храме і парафіяльнай школе. Першапачаткова намаганнямі ўладаў станцыі Орша, мясцовага святара і людзей была пабудавана драўляная царква на каменным падмурку.
У 1914 годзе царква была цалкам перабудавана ў каменную пяцікупальную з жалезным дахам. У храме быў прыпісаны адзін святар і адзін псаломнік. Пры храме існаваў дзіцячы хор. У 1930 годзе храм закрылі і аддалі ў карыстанне вакзала, ён пераўтварыўся ў закусачную. У 1941 годзе быў разбураны цэнтральны купал, а ў 1955 годзе храм быў узарваны. Зараз на яго падмурку стаіць крама «Чыгуначнік».
У 1998 годзе мітрапаліт Філарэт асвяціў месца будучага храма, якое знаходзіцца непадалёк ад падмурку гістарычнага.
У 2000 годзе была ўтворана царкоўная абшчына, зарэгістраваны Статут Прыхода храма Раства Хрыстова. Часовым памяшканнем стаў пасажырскі вагон. 22 мая 2000 года была адслужана першая боская літургія. Было арганізавана сястрынства, нядзельная школа і бібліятэка.
Восенню 2009 года, пасля залажэння падмурку, настаяцелем храма Раства Хрыстова быў прызначаны іерэй Вячаслаў Енухаў[3].
7 красавіка 2017 года адбыўся пажар у часовым храме-вагоне. Усе выратаваныя прадметы былі перанесены ў ніжні паверх будаванага храма. Набажэнствы праходзяць у падвальным памяшканні храма[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.