From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у г. Барысаве Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Заслонава ў Нова-Барысаве[1].
Праваслаўны храм | |
Царква ў гонар Раства Хрыстова | |
---|---|
54°12′39″ пн. ш. 28°30′39″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Барысаў |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Барысаўская епархія |
Благачынне | 1-е Барысаўскае благачынне |
Будаўніцтва | 1996—2000 гады |
Сайт | blagobor.by |
Ніжні храм быў асвячоны ў 1996 годзе. У 2000 годзе быў асвячоны верхні храм.
Вырашана 4-часткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, якую фарміруюць размешчаныя па падоўжнай планіровачнай восі 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца з макаўкай, крыжовая ў плане малітоўная зала, паўкруглая апсіда. Сяродкрыжжа вальмавых дахаў завершана цыбулепадобным купалам на 8- гранным светлавым барабане. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў руставаных ліштвах. Уваходная паперць накрыта ўвагнута-пукатым казырком. Будынак апярэзаны гарадковым фрызам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.