Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Блужа)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы — колішні храм у Блужа Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, у 2017 г. разпачата адбудова[1]. Уваходзіць у 1-ую Пухавіцкую благачынную акругу
Славутасць | |
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы | |
---|---|
53°24′55,42″ пн. ш. 28°16′07,32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Блужа |
Канфесія | уніяцкая (пасля 1839 г. праваслаўная) |
Епархія | Барысаўская епархія |
Архітэктурны стыль | традыцыйнага народнага дойлідства з элементамі класіцызму |
Першае згадванне | XVIII стагоддзе |
Дата скасавання | 1962 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гэты храм быў унікальным творам народнага дойлідства, праяўленнем таленту яго стваральнікаў. Унутры, у разным іканастасе, было 11 старажытных абразоў, у тым ліку славуты абраз Маці Божай. Абразы і іканастас былі перанесеныя яшчэ з уніяцкай царквы, якая была тут раней.
Царква ў Блужы на гэтым месцы стаяла даўно. Па архіўных дакументах вядома, што ў 1725—1754 гг. уладальнікамі Блужы былі Адам і Аўгусціна Троські. Яны пабудавалі, апекаваліся і рамантавалі уніяцкую царкву святых бессярэбранікаў Казьмы і Дзям’яна. У 1832 г. царкву рамантавалі сяляне з дапамогай новых уладальнікаў Блужы — Тэафіліі і Пятра Завадскіх. Гэта царква таксама была уніяцкая, называлася Прачысценская, ці Успенская. У «Алфавитным реестре наследных имений Минской губернии Игуменского уезда» 1810-1820-х гг. пералічваюцца храмы гэтай мясцовасці. Большасць з іх былі уніяцкімі, было і некалькі каталіцкіх касцёлаў.
У 1839 г. уніяцтва на Беларусі было скасавана расійскім царом, і ўсе уніяцкія храмы гвалтам ператвораны ў праваслаўныя. Так і Блужская царква з уніяцкай ператварылася ў праваслаўную.
У 1879 г. праваслаўнай царкве належала 100 дзес. зямлі, прыход налічваў каля 1600 чалавек. У 1879 г. праваслаўнай царкве належала 100 дзес. зямлі, прыход налічваў каля 1600 чалавек.
У кнізе «Описание церквей и приходов Минской епархии», выдадзенай у Мінску ў 1879 г., гаворыцца, што Блужская царква «до такой степени ветхая, что даже не годна к починке». Відаць, хутка пасля гэтага, у 80-90-я гг. ХІХ ст., была пабудавана новая царква, што прастаяла да 1962 г. (яе вы бачыце на фатаграфіі). У Блужы сярод старажылаў захавалася памяць пра нейкага «героя Шыпкі», «палкоўніка», які ахвяраваў грошы на будаўніцтва царквы. Ёсць мяркаване, што «герой Шыпкі» — гэта ўдзельнік руска-турэцкай вайны 1877—1878 гг. Блужанцы апавядалі нам, што побач з царквой знаходзіўся склеп, дзе быў пахаваны фундатар з жонкай. На жаль, імя гэтага чалавека не захавалася ў памяці блужан.
Пабудаваная царква была з добрага смалістага лесу. Успенская царква была ўзорам традыцыйнага народнага дойлідства з элементамі класіцызму.
Храм восевай кампазіцыі, складаўся з 4-х частак:
Быў яшчэ ганак слупавой канструкцыі з балюстрадай.
Храм стаяў на каменным падмурку, а дах быў накрыты ліставым жалезам. Сцены гарызантальна ашаляваны дошкамі. Ніжэй карніза будынак акаймоўваў разны падзор, а вокны аздоблены ліштвамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.