![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/94/CERN_%25287825770258%2529.jpg/640px-CERN_%25287825770258%2529.jpg&w=640&q=50)
CERN
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрапейская арганізацыя па ядзерных даследаваннях (фр.: Organisation Européenne pour la Recherche Nucléaire), больш вядомая па старому скарачэнню CERN (фр.: Conseil Européenne pour la Recherche Nucléaire — Еўрапейскі савет па ядзерных даследаваннях) — найбуйнейшая ў свеце лабараторыя фізікі высокіх энергій. Арганізацыя была заснавана ў 1954 годзе і размяшчаецца ў паўночна-заходнім прадмесці Жэневы на французска-швейцарскай мяжы. Станам на 2019 год яна налічвае 23 дзяржавы-члены. Тэрмін CERN таксама выкарыстоўваецца для абазначэння лабараторыі арганізацыі.
Еўрапейская арганізацыя па ядзерных даследаваннях (CERN) | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | фр.: Conseil Européenne pour la Recherche Nucléaire (CERN) |
Міжнародная назва | англ.: European Organization for Nuclear Research |
Заснаваны | 1954 |
Дырэктар | Fabiola Gianotti |
Супрацоўнікаў |
|
Размяшчэнне |
![]() |
Юрыдычны адрас | Жэнева, Швейцарыя |
Сайт | cern.ch |
Узнагароды | |
![]() |
Асноўнай функцыяй CERN з’яўляецца прадастаўленне паскаральнікаў часціц і іншых аб’ектаў інфраструктуры, пабудаванай для даследаванняў фізікі высокіх энергій у выніку міжнароднага супрацоўніцтва. Арганізацыя таксама з’яўляецца месцам нараджэння World Wide Web.
У 2012 годзе Расія падала заяўку на ўступленне ў CERN. Статус Расіі як краіны-назіральніка прыпынены ў сакавіку 2022 года[2].