![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b2/WWW_logo_by_Robert_Cailliau.svg/langbe-640px-WWW_logo_by_Robert_Cailliau.svg.png&w=640&q=50)
World Wide Web
From Wikipedia, the free encyclopedia
World Wide Web (скарачэнне: WWW, таксама вядома як Сусветнае Павуцінне або вэб) — гэта сістэма узаемазвязаных гіпертэкставых дакументаў, даступных праз Інтэрнэт.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b2/WWW_logo_by_Robert_Cailliau.svg/320px-WWW_logo_by_Robert_Cailliau.svg.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/67/CERN_web_corridor.jpg/640px-CERN_web_corridor.jpg)
З дапамогай вэб-браўзера, можна праглядаць старонкі Сеціва, якія могуць утрымліваць тэкст, выявы, відэа і іншае, і перамяшчацца паміж імі з дапамогай гіперспасылак. Выкарыстоўваючы канцэпцыі ранніх сістэм гіпэртэксту, англійскі інжынер і навуковец Цім Бернерс-Лі, у цяперашні час дырэктар World Wide Web Consortium, у сакавіку 1989 напісаў прапанову таго, што з цягам часу стала сусветным павуціннем.[1] У 1990 годзе ў CERN у Жэневе, Швейцарыя, Бернерс-Лі і бельгійскі вучоны Роберт Кайо прапанавалі да выкарыстання «гіпэртэкст […] для спасылання і доступу да інфармацыі розных відаў у выглядзе вэб-вузлоў, якія карыстальнік можа праглядаць па жаданні»,[2] і публічна прадставілі праект у снежні таго ж года.[3]
«World-Wide Web (W3) быў распрацаваны, каб быць сховішчам чалавечых ведаў, і чалавечай культуры, якое дазволіць супрацоўнікам у аддаленых раёнах дзяліцца сваімі ідэямі і ўсімі аспектамі агульнага праекта».[4]