From Wikipedia, the free encyclopedia
Прынц Хісахіта (悠仁親王 Хісахіта-сінна: нарадзіўся 6 верасня 2006 года ў Токіа) — малодшае дзіця і адзіны сын Фуміхіта, прынца Акісіна і прынцэсы Кіко, член Японскай Імператарскай фаміліі. З’яўляецца трэцім у парадку атрымання ў спадчыну імператарскага прастола Японіі (пасля сваіх дзядзькі — наследнага прынца Нарухіта і бацькі)[3].
Хісахіта | ||||
---|---|---|---|---|
悠仁親王 | ||||
|
||||
Нараджэнне |
6 верасня 2006[1][2][…] (18 гадоў) |
|||
Род | Японскі імператарскі дом | |||
Бацька | Прынц Акісіна | |||
Маці | Kiko, Crown Princess of Japan[d] | |||
Веравызнанне | сінтаізм | |||
Адукацыя | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Імператарскі дом Японіі |
---|
Яго Вялікасць Імператар Яго Вялікасць Імператар на спакоі
Яго Імператарская Высокасць Прынц Хітачы Яе Імператарская Высокасць Прынцэса Мікаса
|
У Хісахіта дзве старэйшыя сястры — прынцэса Мака (н. 23 кастрычніка 1991) і прынцэса Како (н. 29 снежня 1994).
Згодна з заявамі Агенцтва Імператарскага Двара, асабістае імя прынца — Хісахіта — азначае «ясны і дабрадзейны». Альтэрнатыўны пераклад — «цудоўны, ціхамірны, несмяротны»[4]. Імя было абрана яго бацькам; эмблемай прынца з’яўляецца сцыадапіціс[5].
Прынц з’явіўся на свет ў 8:27 (па Такійскаму часу) у такійскай бальніцы Айіку. Вага немаўля пры нараджэнні склала 2,556 кг[6]. Нараджэнне прынца суправаджалася рытуальнымі цырымоніямі ў Імператарскай сям’і і святкаваннем па ўсёй краіне[7].
Хісахіта стаў першым хлопчыкам, які з’явіўся ў Імператарскай сям’і пасля 1965 года (з моманту нараджэння яго бацькі, прынца Акісіна). У студзені 2007 года прэм’ер-міністр Японіі Сіндза Абэ заявіў аб адкліканні прапановы па змене Закона аб Імператарскім доме, зробленай раней з мэтай ўключэння жанчын у парадак перахода ў спадчыну прастола. Прапанова было абумоўлена тым фактам, што на момант яго падрыхтоўкі ў абодвух сыноў імператара Акіхіта не было дзяцей мужчынскага полу.
З нараджэннем прынца Хісахіта шанцы яго кузіны, прынцэсы Айко — дачкі кронпрынца Нарухіта — заняць Хрызантэмавы трон здаюцца ўсё больш прывіднымі[8]. Хоць гісторыі вядомыя восем імператрыц Японіі, якія кіравалі, яны лічыліся хутчэй рэгентшамі або апякункамі пры малалетніх нашчадках. Пераемнікі такіх правіцельніц, як правіла, выбіраліся з нашчадкаў імператара па мужчынскай лініі, ледзь тыя дасягалі паўналецця. Падобны факт служыць дадатковым аргументам для прыхільнікаў захавання традыцыі, згодна з якой, жанчыны выключаны з парадку японскага перахода ў спадчыну прастола[9].
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.