From Wikipedia, the free encyclopedia
Хімі́чнае ўраўне́нне — запіс хімічных рэакцый з дапамогаю хімічных формул, лічбаў і матэматычных знакаў.
Хімічнае ўраўненне складаецца з левай і правай частак, злучаных сімвалам роўнасці, або простай стрэлкай (для неабарачальных рэакцый) ці двайной стрэлкай (для абарачальных рэакцый). У левай частцы запісваюць формулы зыходных рэчываў, у правай — атрыманых рэчываў, злучаючы іх знакам «+». Перад формуламі рэчываў запісваюць каэфіцыенты, якія звычайна з'яўляюцца цэлымі лікамі. Акрамя рэчываў у хімічных ўраўненнях могуць выкарыстоўвацца формулы іонаў ці радыкалаў. У радыяхіміі і ў метадзе паўрэакцый ў хімічных ураўненнях ужываецца таксама сімвал электрона.
Прыклад: 4FeS2 + 11O2 = 2Fe2O3 + 8SO2.
У хімічных ураўненнях часта ўжываюцца дадатковыя абазначэнні. Па-над стрэлкамі ці знакам роўнасці паміж правай і левай часткамі хімічнага ўраўнення запісваюць сціслую інфармацыю адносна ўмоў, у якіх адбываецца рэакцыя (ціск, тэмпература, выпраменьванне, наяўнасць і тып каталізатара). У правай частцы пасля формул рэчыва ўжываюцца пазначэнні іх агрэгатнага стану (стрэлка ўверх — для газаў, стрэлка ўніз — для цвёрдых рэчываў). У правай частцы знакамі «+» ці «-» запісваюць энергетычны эфект рэакцыі.
Пошук каэфіцыентаў у хімічных ураўненнях грунтуецца на законе захавання хімічнага саставу: колькасць атамаў кожнага тыпу ў правай і левай частках хімічнага ўраўнення павінна быць аднолькавай. У больш складаных выпадках (напрыклад, акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі) ужываюць дадатковыя прыёмы (метад паўрэакцый), а таксама спосаб рашэння сістэмы матэматычных ураўненняў.
На аснове хімічных ураўненняў ажыццяўляюцца разлікі для даследчых і вытворчых мэт.
Хімічныя ўраўненні сталі шырока ўжывацца з першай палавіны 19 ст.
Ураўненні, падобныя на хімічныя ўжываюцца і ў ядзернай фізіцы, але там не дзейнічае закон захавання масы і хімічнага саставу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.