From Wikipedia, the free encyclopedia
Хібіны (ад хібін, на мове саамаў — горы) — інтрузіўны горны масіў на Кольскім паўвостраве, у Расіі.
Вышыня да 1200 м (гара Юдычвумчор) і 1191 м (гара Часначор). Складзены пераважна з нефелінавых сіенітаў, з якімі звязаны радовішчы апатыта-нефелінавых руд. Вяршыні платопадобныя, на схілах ледавікі і снежнікі; актыўная лавінная дзейнасць. Горныя тундры, каля падножжа — хваёвыя лясы, бярозавае крывалессе.
На г. Вуд'еўрчор Палярна-альпійскі батанічны сад.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.