Хрышчэнне Русі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хрышчэнне Русі — увядзенне ў Кіеўскай дзяржаве хрысціянства як дзяржаўнай рэлігіі, ажыццёўленае ў канцы X стагоддзя князем Уладзімірам Святаславічам. Крыніцы даюць супярэчлівае датаванне хрышчэння[1]. Традыцыйна, следам за летапіснай храналогіяй, падзею адносяць да 988 года[2] і лічыць пачаткам афіцыйнай гісторыі Рускай царквы (некаторыя даследчыкі думаюць, што хрышчэнне Русі адбылося пазней — у 990[1][3][4][5] або 991 годзе[5]).
Шэраг аўтараў разумее пад гэтым паняццем таксама і працэс распаўсюджвання хрысціянства на Русі ў XI—XII стагоддзях[6].