From Wikipedia, the free encyclopedia
Хрысціян Вольф (ням.: Christian Freiherr von Wolff; 24 студзеня 1679, Брэслау, Сілезія, Свяшчэнная Рымская імперыя — 9 красавіка 1754, Гале, Саксонія, Свяшчэнная Рымская імперыя) — нямецкі вучоны-энцыклапедыст, філосаф, юрыст і матэматык, адзін з найбольш прыкметных філосафаў у перыяд пасля Лейбніца і да Канта, заснавальнік мовы нямецкай філасофіі.
Хрысціян фон Вольф | |
---|---|
ням.: Christian Freiherr von Wolff | |
Дата нараджэння | 24 студзеня (3 лютага) 1679[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 1754[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | юрыст, матэматык, філосаф, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматыка, філасофія, юрыспрудэнцыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі[5] (1703) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Готфрыд Лейбніц, Ehrenfried Walther von Tschirnhaus[d] і Christoph Pfautz[d][7][6] |
Вядомыя вучні | Ewald Friedrich von Hertzberg[d], Міхаіл Васілевіч Ламаносаў, Joachim Georg Darjes[d], Samuel Klingenstierna[d][6], Johann Samuel König[d][6] і Jakob Carpov[d] |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вольф выступіў галоўным чынам як папулярызатар і сістэматызатар ідэй Г. Лейбніца, на аснове якіх імкнуўся распрацаваць адзіную і ўсеабдымную сістэму ведаў. Вольф лічыў, што фізіка вывучае цела — «простыя субстанцыі», рух якіх тлумачыцца механічнай прычыннасцю, пнеўматалогія — дзейнасць духаў, матэматыка — велічыні рэчаў, этыка, натуральнае права і палітыка — волю як уласцівасць душы. Задача «першай філасофіі» (ці «анталогіі») — зразуменне ўсеагульнай сувязі ўсіх духоўных і цялесных сутнасцей, якую Вольф разумеў як вызначаную богам мэтазгоднасць існага. Псіхалогію Вольф падзяляў на эмпірычную і рацыянальную: першая разглядае душу з боку яе сувязі з целам, другая ж займаецца нязменнай, несмяротнай душой. Вольф быў прыхільнікам асвечанага абсалютызму. Паслядоўнік Г. Гроцыя, адстойваў тэорыю натуральнага права; Вольфу належыць шэраг прац па міжнароднаму публічнага праве, філасофія Вольфа і яго школы панавала ў нямецкіх універсітэтах да з’яўлення «крытычнай філасофіі» Канта і атрымала распаўсюджванне таксама ў іншых краінах. Творы Вольфа, напісаныя на нямецкай мове, шмат у чым вызначылі нямецкую філасофскую тэрміналогію.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.