![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b2/Omulyakhskaya_and_Khromskaya_Bays%252C_Northern_Siberia.jpg/640px-Omulyakhskaya_and_Khromskaya_Bays%252C_Northern_Siberia.jpg&w=640&q=50)
Хрома
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хро́ма (якуцк.: Хрома, руск.: Хро́ма) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція).
Хуткія факты Хрома, Характарыстыка ...
Хрома | |
---|---|
як. Хрома, руск. Хрома | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 685 км |
Басейн | 19 700 км² |
Расход вады | каля 80[1] м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Сір-Туруарбут |
• Каардынаты | 69°59′37″ пн. ш. 141°56′26″ у. д.HGЯO |
Вусце | Усходне-Сібірскае мора |
• Месцазнаходжанне | Хромская губа |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 71°41′31″ пн. ш. 144°59′50″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Усходне-Сібірскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Якуція |
Код у ДВР | 18050000512117700033273 |
![]() ![]() |
|
![]() |
Закрыць
Даўжыня ракі 685 км. Плошча вадазбору 19 700 км². Сярэдні расход вады ў вусці каля 80[1] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 2,525[1] км³/год. Бярэ пачатак з возера Сір-Туруарбут[2]. Працякае па Яна-Індыгірскай нізіне. Упадае ў Хромскую губу Усходне-Сібірскага мора. Жыўленне ракі дажджавое і снегавое. Замярзае ў канцы верасня, вызваляецца ад лёду ў канцы мая. У асобных месцах рака перамярзае.
Прытокі: Сююруктээх, Юрунг-Уулаах, Былчайар, Улахан-Кюёль-Сээнэ, Ціігаан-Сээнэ, Кыыл-Бастаах, Фёдар-Сээнэ, Кубалаах-Юрэх, Харгы-Сээн, Сіліір, Хахханнаах, Тэнкэлі, Аартык, Кюргэлээх (Элікчан), Немалак-Арангас, Тэмтэкэн і інш.[2]